НАЗВА: Каханьне дзяўчын
АЎТАР: blackst666 (Błeki)
ФАНДОМ: Axis Powers Hetalia
ПЭЙРЫНГ: Тайвань/Віетнам, Ганконг/Кітай, пункт погляду Ганконга
РЭЙТЫНГ: PG-13
ЖАНР: Established Relationship
ПАМЕР: міні
ПАПЯРЭДЖАНЬНІ: ООС, мабыць.
ДЫСКЛЭЙМЭР: Грошай не атрымліваю.
ПРАВЫ РАЗЬМЯШЧЭНЬНЯ Й ПУБЛІКАЦЫЙ: Нікуды выладваць ня можна.
СТАТУС: скончаны.
З конкурсу фанфікаў. Мой афарызм:
Каханьне паміж жанчынамі здаецца прыкладам каханьня паміж роўнымі, і гэта, магчыма, прыцягвае да яе больш за ўсё.
Элізабэт Джанеўэй
Калі адчыніць дзьверы ў Кітаеў сад увечары, то сярод разнастайных цудоўных расьлін часам можна пабачыць дзьвюх прыгажунь: гэта Тайвань і Віентам, абедзьве сьвежыя, як паветра пасьля дажджу, ласкавыя, як пялёсткі кветак, дораць сваю пяшчоту адна адной. Яны ляжаць на траве, і Тайвань абдымае Віетнам і асьцярожна цалуе твар, а тая прыціскае сваю каханую бліжэй і гладзіць яе дзявочы стан.
Ганконг, які любіць у гэтым самым садзе адпачываць, толькі кожны раз уздыхае. Ня столькі з таго, што прыйдзецца шукаць сабе іншае мейсца, колькі з прычыны лёгкай зайздрасьці. Дзяўчыны кахаюць адна адну ўжо доўгі час, але Ганконг аніколі ня бачыў, каб старэйшая Віетнам паводзіла сябе з Тайваньню быццам бос. Ён адразу ўспамінае Кітая, раман зь якім азмрочваецца якраз такой яго якасьцю, і, звычайна сур'ёзны, іранічны, змрачнее яшчэ больш. То гэтае прынясі, то тое аднясі, то працуй лепей. А калі што, дык рукі ў бакі ды: "Мужык ты ці не?!" Вось як зрабіць іх адносіны хоць трохі падобнымі да адносінаў дзяўчын?
Гэтак маладая краіна стаіць колькі хвілінаў, падпёршы сабою дзьверы, і глядзіць на сваячак, разважае, пакуль неўзаметку не падыдзе Кітай, не прыадчыніць другую створку. Яго твар рэдка калі не хмурнее ад гэткага відовішча, ён рэдка калі не прыкрыкне на свайго каханка:
– Ну й ня сорамна табе?! Ідзі лепш працуй, тавар аднясі ў самалёт, заўтра новы Чайна-таўн адкрываць паляцім! – і ў бок саду: – Прыносіць жа іх чортава хвіля!
"Зноўку", – без эмоцыяў думае Ганконг, моўчкі паварочваецца да Кітая сьпінай і павольна ідзе ў вялікі склад, які займае ледзь не паўдвара.
Кітай, які, безумоўна, ведае, пра што ён думае, паварочваецца ў процілеглы бок і ціхенька мармыча:
– Сапсавала Ганконга гэтая Эўропа! Каб цябе, Англія!..
Versyja łacinkaj:
NAZVA: Niama
AŬTAR: blackst666 aka Bleki
FANDOM: Axis Powers Hetalia
PEJRYNH: Tajvań/Vijetnam, Hankonh/Kitaj, punkt pohladu Hankonha
REJTYNH: PG-13
ŽANR: Established Relationship
PAMIER: mini
PAPIAREDŽAŃNI: OOC, mabyć
DYSKŁEJMER: Hrošaj nie atrymlivaju
PRAVY RAŹMIAŠČEŃNIA J PUBLIKACYJ: Nikudy vykładvać nia možna
STATUS: skončany.
Kali adčynić dźviery ŭ Kitajeŭ sad uviečary, to siarod raznastajnych cudoŭnych raślin časam možna pabačyć dźviuch pryhažuń: heta Tajvań i Vijetnam, abiedźvie śviežyja, jak pavietra paśla daždžu, łaskavyja, jak pialostki kvietak, dorać svaju piaščotu adna adnoj. Jany lažać na travie, i Tajvań abdymaje Vijetnam i aściarožna całuje tvar, a taja pryciskaje svaju kachanuju bližej i hładzić jaje dziavočy stan.
Hankonh, jaki lubić u hetym samym sadzie adpačyvać, tolki kožny raz uzdychaje. Nia stolki z taho, što pryjdziecca šukać sabie jinšaje miejsca, kolki z pryčyny lohkaj zajzdraści. Dziaŭčyny kachajuć adna adnu ŭžo doŭhi čas, ale Hankonh anikoli nia bačyŭ, kab starejšaja Vijetnam pavodziła siabie z Tajvańniu byccam bos. Jon adrazu ŭspaminaje Kitaja, raman ź jakim azmročvajecca jakraz takoj jaho jakaściu, i, zvyčajna surjiozny, iraničny, zmračnije jašče bolš. To hetaje pryniasi, to toje adniasi, to pracuj lepiej. A kali što, dyk ruki ŭ baki dy: "Mužyk ty ci nie?!" Voś jak zrabić jich adnosiny choć trochi padobnymi da adnosinaŭ dziaŭčyn?
Hetak maładaja krajina stajić kolki chvilinaŭ, padpioršy saboju dźviery, i hladzić na svajačak, razvažaje, pakul nieŭzamietku nie padydzie Kitaj, nie pryadčynić druhuju stvorku. Jaho tvar redka kali nie chmurnieje ad hetkaha vidovišča, jon redka kali nie prykryknie na svajho kachanka:
– Nu j nia soramna tabie?! Idzi lepš pracuj, tavar adniasi ŭ samalot, zaŭtra novy Čajna-taŭn adkryvać budziem! – i ŭ bok sadu: – Prynosić ža jich čortava chvila!
"Znoŭku," – biez emocyjaŭ dumaje Hankonh, moŭčki pavaročvajecca da Kitaja śpinaj i pavolna idzie ŭ vialiki sklad, jaki zajmaje ledź nie paŭdvara.
Kitaj, jaki, biezumoŭna, viedaje, pra što jon dumaje, pavaročvajecca ŭ procilehły bok i cichieńka marmyča:
– Sapsavała Hankonha hetaja Eŭropa! Kab ciabie, Anhlija!..