НАЗВА: РП
АЎТАР: blackst666 (Błeki)
ФАНДОМ: Hetalia
ПЭРСАНАЖЫ: Польшча, Літва
РЭЙТЫНГ: PG
ЖАНР: ангст
ПАМЕР: міні
АД АЎТАРА: натхніла гісторыя. Таймлайн – 1735 год і 1795 год.
1) Аўгуст III быў абраны каралём пры дапамозе войскаў Саксоніі й Расіі.
2) У той час на Рэч Паспалітую моцна ўплывала Расія.
Увогуле, каб усё добра зразумець, трэба ведаць гісторыю Рэчы Паспалітай.
ДЫСКЛЭЙМЭР: Хеталію – Хімаруе, гісторыю – людзям.
ПРАВЫ РАЗЬМЯШЧЭНЬНЯ Й ПУБЛІКАЦЫЙ: Нікуды выладваць нельга.
СТАТУС: скончаны.
Засмучаны Польшча сядзеў у поўнай цемры ў нейкім пакоі абхапіўшы рукамі калены. Было чуваць музыку: новы кароль уладкаваў баль у гонар Расіі й Саксоніі. Расія зараз сьвяткаваў разам з Аўгустам III і падтрымаўшай яго шляхтай сваю чарговую перамогу. Саксонія палічыў, што яго прысутнасьці тут нявартыя й застаўся дома.
А Польшча толькі ў думках праклінаў абодвух.
Дзьверы ціхенька адчыніліся, у пакой увайшоў Літва. Ён сеў побач зь сябрам і паклаў руку яму на плячо. Польшча азірнуўся й незвычайна сур’ёзна сказаў:
– Гэта ўжо амаль канец. Вось пабачыш, Літ, далей будзе толькі горш. Я адразу папярэдзіў, да чаго прывядуць гэтыя ўсе вольнасьці й войны. Яны ўжо ня слухаюць мяне, сваю краіну! Ня маюць ніякай павагі! Зажэрліся!.. – па яго твары пацеклі сьлёзы.
Літва праглынуў заўвагу аб тым, што менавіта ён усё сямнаццатае стагодзьдзе скакаў каля шляхты жарабём і ў фарбах расьпісваў, да чаго прывядзе такая палітыка, нягледзячы на іх паблажлівыя усьмешкі. Па праўдзе кажучы, Польшча быў згодны зь Літвою й нават спрабаваў штосьці растлумачыць магнатам, але толькі атрымаў у адказ:
– Ты й твой літвін ня маеце правоў загадваць што нам рабіць. Толькі наша воля тут загад. Захочам – і вы абодва пайдзяце па сьвеце. Маўчыце, пакуль жывяце за наш конт!
Польшча тады нават не знайшоў, што адказаць на такую абразу, толькі злосна пляснуў дзьвярыма.
Літве было можа нават горш. Усё яго жыцьцё ў складзе Рэчы Паспалітай – барацьба. За незалежнасьць, за мовы сваіх народаў, за іх культуру. Калісьці ён выбраў меншае з зол, каб можна было ўсё выправіць, але з часам ён толькі станавіўся слабейшым і губляў надзею на сьветлую будучыню.
– Мы яшчэ можам што-небудзь зрабіць, - цьверда сказаў Літва, нават больш сабе, чым Польшчы. – Хадзем да Радзівілаў.
…Колькі намаганьняў ні прыклаў Літва, усё было марна. Польшча, нягледзячы на сваю легкадумнасьць, заўсёды меў рацыю. Вось і зараз Літва паслухмяна выконвае загады Расіі, а Польшча хаваецца дзесьці ў мястэчках ад Прусіі ды Аўстрыі.