НАЗВА: Вечнае пытаньне
АЎТАР: blackst666
ФАНДОМ: Axis Powers Hetalia
ПЭЙРЫНГ: Эстонія/Латвія, Расія х Літва
РЭЙТЫНГ: лёгкае R
ЖАНР: action
ПАМЕР: міні
ТАЙМЛАЙН: 1816 год.
ПАПЯРЭДЖАНЬНІ: ООС, напэўна. Фік - працяг міні "Казкі".
АД АЎТАРА: Улічваю гісторыю, таму будзем лічыць, што Расія зьявіўся ў 1721 годзе, Украіна – ў другой палове 17 стагодзьдзя (хоць я ня ўпэўненая), а Беларусь недзе праз 200 гадоў пасьля яе. Пра Латвію, на жаль, з усім ня ведаю.
ДЫСКЛЭЙМЭР: Грошай не атрымліваю.
ПРАВЫ РАЗЬМЯШЧЭНЬНЯ Й ПУБЛІКАЦЫЙ: Нікуды выладваць нельга.
СТАТУС: скончаны.

З конкурсу фанфікаў. Мой афарызм:
Нянавісьць – актыўнае пачуцьцё незадаволенасьці; зайздрасьць – пасіўнае, няма чаго зьдзіўляцца таму, што зайздрасьць часта пераходзіць у нянавісьць.
Гётэ

Частка 1.
Літва быў вельмі зьдзіўлены. Настолькі, што ён каву, якую гатаваў для Расіі, выпусьціў з рук, ды й сам ледзь не зваліўся: добра, што крэсла стаяла побач.
Толькі што Латвія, чырванеючы, прызнаўся брату, што яго адносіны з Эстоніяй ужо далёка не сяброўскія.
– Разумееш, Літва, ён заўсёды добры, дапамагае першы, клапоціцца, – тлумачыў Латвія.
Літва разгублена кіўнуў. Сярод краін часта бывалі такія адносіны, таму ён абвык і нічога ня меў супраць, але ён ніколі не падумаў бы на Латвію і Эстонію.
– Эм… Ну, я рады за вас… А як вы?.. А даўно вы?.. – мармытаў Літва.
– Насамрэч, ужо год. Проста мы баімся. А ўсё пачалося пасьля таго дня народзінаў Расіі, калі я напіўся, а Расія ўвесь вечар зьдзекаваўся зь мяне. Мне так кепска было раніцай, і я зноў напіўся… А потым ізноў… І Эстонія мне дапамог. Ён пагаварыў са мной, да ладу давёў…
Літва паглядзеў уніз. Пад нагамі расьцяклася лужына, і ён узяў анучу і выцер яе. Кубак ледзь не разьбіўся; на ім цяпер была непрыгожая расколіна. Літва машынальна памыў яго і стаў круціць у руках, гледзячы на Латвію.
– …Урэшце, мы зразумелі, што кахаем адзін аднаго.
– А чаму вы мне распавядаеце цяпер? – зьдзіўлена спытаўся Літва, павярнуўшыся, каб выкінуць сапсаваны посуд.
Латвія глыбока ўздыхнуў і прыкрыў вочы. А потым хутка вымавіў:
– Мы ведаем, ты сёньня ноччу быў у Расіі, і мы падумалі, што калі табе трэба нешта растлумачыць ці падзяліцца вопытам, то мы заўсёды табе дапаможам!
Бровы Літвы папаўзьлі ўверх, вочы пашырэлі; ён абхапіў рукамі галаву, зноў выпусьціўшы шматпакутны кубак, які ў гэты раз канчаткова раскалоўся на часткі.
– Літва, мы ўсё разумеем, ня трэба так хвалявацца, – замітусіўся Латвія.
–  Вы з Эстоніяй вельмі шмат думаеце і разумееце!!! – крыкнуў Літва, які за колькі імгненьнеў пасьпеў спалохацца, засаромецца, зразумець, чаму за сьняданкам сябры кідалі на яго такія зьдзіўленыя й спачувальныя позіркі, і раззлавацца. – Ня было між намі нічога, няма й ня будзе! Не хапала мне каханьня да яго! 
Літва гэтак упершыню крычаў на Латвію. Ён наагул рэдка злаваў, і толькі на Польшчу ці на Расію, і заўсёды абмяжоўваўся кароткімі крыкамі накштал "Дурань!" ці "Каб цябе!", таму Латвія спалохаўся й задрыжаў.
Літва, трохі супакоіўшыся, заўважыў гэта й сарамліва папрасіў прабачэньня.
– Ага… Пазьней пабачымся, – сказаў Латвія, заікаючыся, і як мага хутчэй выйшаў з кухні.

Літва прысеў ля аскепкаў кубка й заплюшчыў вочы. Прачнуцца побач з Расіяй, які цябе абдымае – адно з самых жахлівых пачуцьцяў. Калі б сьцены хаты ня былі такія тоўстыя, ён сваім крыкам абудзіў б усіх яе жыхароў.

Літва, вядома, ня ўзрадаваўся, калі трапіў да Расіі, але нянавісьці да яго не адчуваў. Ня ён тут вінаваты; ніхто, апроч людзей. Таму ён паводзіў сябе стрымана й ветліва, але ўсё роўна баяўся: Латвія распавеў яму пра цікавасьць Расіі да яго пэрсоны. Хто там ведае, навошта той цікавіўся?
І вось так было ўсе дваццаць год. Пакуль ня гэтае здарэньне. У Літвы хоць такіх адносінаў і не было, але за восем стагодзьдзяў існаваньня ён розуму й вопыту набраўся, таму адразу зразумеў, чаму і як (быццам ніколі яму снатворнага не падсыпалі!) ён трапіў да Расіі ў ложак. І гэта яго палохала: ён ня ведаў, што рабіць. Вядома, якая дзяўчына (здаралася, што й прадстаўнік мужчынскага полу) з магнацкай ці шляхецкай сям'і магла закахацца ў маладога й прыгожага хлопца, але Літва адразу лёгка зьнікаў зь яе вачэй назаўсёды. А тут куды падацца? І як сябе паводзіць? Асабліва калі Расія ўвесь час дае загады, ды яшчэ й з размовамі спрабуе лезьці. Быць такім халодным, як раней, у Літвы больш не атрымаецца. Да таго ж, ён быў абураны тым, што Расія паступіў зь ім такім чынам, і нават прабачэньня не папрасіў.
Дык што ж яму рабіць?

Частка 2.
Расія, які з самае раніцы з нагоды добрага настроя – побач зь Літвой, аднак, сьпіцца вельмі добра – сядзеў і вывучаў газэты, розныя лісты й загады свайго імпэратара, нарэшце вырашыў, што ня дрэнна будзе паесьці, таму ўстаў, пацягнуўся ды накіраваўся да кухні.
Кухарак ды іншых людзей у яго хаце не было. Краіны самі прыбіраліся, гатавалі сабе ежу ды рабілі іншую работу, часта менавіта па загаду Расіі. У яго вялікі дом і сад, але й шмат залежных краін – чаму б ня даць ім які-небудзь занятак? Але гатаваў Расія часьцей сам. Не таму што баяўся атруты ад незадаволеных залежных: яд яму, вядома, ня шкодзіць, але есьці нешта падгарлае ці сапсаванае неяк інакш ня хоча ніхто, таму ён не давяраў гэта нікому, апроч Літвы ды Ўкраіны. Любая сястра, вядомая рэч , прыгатуе так, што зьясі з талеркаю, а яго каханы ежу не псуе. Да таго ж, Расіі прыемна, калі Літва робіць нешта для яго.
Расія падышоў да кухні і ўжо хацеў увайсьці, як пачуў нясьмелыя адкрыцьці Латвіі. Расія спыніўся ў задуменнасьці. Няўжо Літва ня ведаў? Яны так яго баяца, што не паведамілі сябру? Расія усьміхнуўся. Прыбалты хаваліся ад яго, але як раз ён і стаў першым, хто дазнаўся пра іх адносіны.

Расія назіраў за імі ад уваходжаньня іх земляў у састаў яго імпэрыі. Эстонія доўгі час быў побач зь Літвой, які цікавіў Расію ад самага ўласнага ўзьнікненьня, а яшчэ маленькі Латвія ўвесь час круціўся каля таварыша. Расія хацеў дазнацца што-небудзь пра суседа-прыгажуна, і часта спрабаваў пагаварыць з новымі залежнымі, але тыя толькі дрыжалі й гаварылі нейкую лухту. З таго часу Расія й набыў звычку за імі калі-некалі сачыць: мо ён дазнаецца што зь іх размоваў? Але Эстонія з Латвіяй ці размаўлялі пра стан саіх земляў, ці, радзей за ўсё, абмяркоўвалі новых мастакоў, пісьменьнікаў і філёзафаў, ці малілі Бога пра вяртаньне хоць да Літвы, хоць да Польшчы, хоць нават да Швэцыі – ўсё роўна ён заняты адным Фінляндыяй, – толькі б не заставацца ў гэтай страшнай імпэрыі.   
Расія гэтыя мары прапускаў між вушэй: не яны першыя, не яны апошнія. Але з часам ён стаў зайздросьціць. Ён глядзеў на іх са свайго вакна на трэцім паверсе высачэзнага будынка, калі яны летам гулялі недзе ў садзе, думаючы, што схаваліся ад усіх сярод высокіх пышных кустоў і дрэваў; хаваўся ў толькі яму вядомых схованках хаты й падслухоўваў, калі яны зімняй ноччу сядзелі ля каміна, грэліся й размаўлялі; назіраў за імі, калі яны гатавалі ежу ці ўжо елі, і зайздросьціў. Расія ўяўляў на мейсцы прыбалтаў сябе й Літву: як яны павольна гуляюць увечары па летнім садзе, атрымліваючы асалоду ад сьвежага паветра; як яны, прыйшоўшы з марозу, садзяцца ля каміна, і Літва, каб хутчэй сагрэцца, туліцца да Расіі, а той абдымае й пяшчотна цалуе ў адказ; як каханы вучыць яго гатаваць якую-небудзь сваю страву, а потым яны разам ядуць яе, і Літва хваліць яго стараннасьць. Ад гэткіх думак Расіі потым станавілася так сумна, што хоць ваўком вый: так прыпаў яму да сэрца амаль незнаёмы літвін.
Але аднойчы Расіі, які раптам прачнуўся ад моцнай смагі й не знайшоў ў пакоі на гэты выпадак ваду, прыйшлося йсьці на кухню. Праходзячы міма гасьцінай з тым самым камінам, ён пачуў голас Эстоніі. Ён мармытаў нешта суцяшальнае свайму сябру.
У той жа час грымнуў гром і бліскнула маланка, і Расія зразумеў, што баязьлівы Латвія спалохаўся непагоды. Неспадзеўка падцікоўвала яго, калі ён, напіўшыся, вяртаўся да сябе. Ён нячутна падышоў да дзьвярэй і зазірнуў у шчыліну, каб паглядзець, ці ня там залежныя. Залежныя былі там і выходзіць, здаецца не зьбіраліся доўга.
– Трэба ж, які Эстонія суцяшальнік, – нечакана злосна мармытнуў Расія.
Латвія ляжаў на цёплай скуры белага мядзьведзя, здабытым калісьці ўласна Эстоніяй, а сам гаспадар скуры, нахіліўшыся над ім, хутка цалаваў яго твар, плечы, шыю, рукою лашчыў жывот і тулава. Латвія выгінаўся і ціхенька стагнаў, а неўзабаве пачаў адказваць на ласкі: зьняў з Эстоніі начную кашулю, прыцягнуў бліжэй да сябе, злавіў вуснамі вусны каханка, пачаў яго цалаваць і гладзіць спіну. 
Расія, падужаўшы раптоўнае жаданьне ўвайсьці ў пакой, павярнуў нарэшце да сваёй спальні. Ён доўга ня мог супакоіцца з-за моцнае зайздрасьці, якая пераходзіла ў нянавісьць. Гэтыя двое адпачатку добра разумелі адзін аднаго, і вось урэшце што атрымалася, а Расія ўжо колькіі гадоў ня можа падступіцца да Літвы.

Частка 3.
Цяпер Расія, стоячы пад дзьвярыма й слухаючы яго нэрвовы адказ, адчуў новы прыступ нездаволенасьці. А потым, пачуўшы крокі, трохі адышоў назад, каб яго ня стукнулі дзьвярыма.

Латвія, які йшоў, ня бачачы дарогі, спатыкнуўся аб штосьці, крыкнуў і гучна зваліўся. Невядома адкуль узьнік Эстонія й хутка кінуўся да каханка, падараваў злосны й адначасова бездапаможны погляд Расіі. Апошні ўсьміхнуўся: ад  зьдзяйсьненьня раптоўнага жаданьня на душы палягчэла.
Імгненна забыўшыся на Латвію – што зь ім здарыцца? – Расія увайшоў у кухню. Літва зьбіраў аскепкі посуда.
– Літва? – паклікаў ён, падышоўшы бліжэй.
Той аж падскочыў, у які раз выпусьціўшы тое, што раніцай было кубкам. Адно білася ў галаве: "Няўжо чуў?! Няўжо зараз зноў што прыдумае?!"
– Вы тут з Латвіяй кубкам кідаліся, ці што? – паспрабаваў пажартаваць Расія.
– Н-не… Я зараз прыбяру! – паабяцаў Літва, але, наадварот, адышоў на крок назад і ўпёрся ў стол.
Расія прысеў і, усьміхаючыся, сам прыняўся зьбіраць пабіты посуд. Літва ясна адчуў, як усхвалявана б'ецца яго сэрца. Ён марыў зьнікнуць адгэтуль як мага хутчэй і ня думаць пра тое, што ў яго ў чарговы раз хтосьці закахаўся.
Расія падняў галаву. Літва ўпершыню глядзеў прама яму ў вочы, незадаволена, няўпэўнена, нэрвова. Усьмешка Расіі стала шырэйшая й разам з тым вінаватая. Ён зразумеў пачуцьці Літвы – ён можа, калі захоча.
– Ня вельмі добра выглядаеш. Ты прабач мяне. Я ня ведаю… – ён запнуўся. У вачах Літвы можна было выразна прачытаць: "Толькі ня трэба трымаць мяне за наіўнае дзяўчо!"
– Я ня ведаю, што мне зрабіць, каб ты не злаваў, – працягнуў ён, удала робячы выгляд, што й зьбіраўся сказаць менавіта гэта. – Ідзі адпачні, у цябе сёньня выходны. Я магу табе прыгатаваць што-небудзь смачнае… калі захочаш.
– Дзякуй, не хвалюйцеся, лепей не глядзіце на мяне так, – нэрвова адказаў Літва й хутка накіраваўся ў свой пакой. Ну, хоць ёсьць час падумаць, прывесьці думкі да ладу й адказаць на адно з вечных пытаньняў. 
Расія выкінуў сьмецьце, наліў сабе ўчорашняга супа й сеў за стол. А ён будзе думаць, як дамагчыся Літвы. Тым больш што пасьля створанае дурасьці й не адступішся, ня зробіш выгляд, што нічога не было. Расія ўздыхнуў.
А як жа стварыць нешта сур'ёзнае?