Правілы форума

Гэты форум быў створаны для больш шчыльных зносінаў паміж украінцамі-фанфікэрамі й беларусамі-фанфікэрамі на аснове суполкі на @дневниках, а таксама для прыцягненьня новых аднадумцаў.

I. Катэгарычна забароненыя:
1) любая дыскрымінацыя;
2) абраза карыстачоў;
3) тролінг – правакацыйныя паведамленьні, напісаныя з мэтай выклікаць пэўную рэакцыю;
4) флэйм – агрэсыўныя паведамленьні;
5) спам – рэклама чаго-небудзь (калі хочаце штосьці рэкламаваць, зьвяртайцеся да адміністратара форума);
6) флуд – бессэнсоўныя, неінфарматыўныя паведамленьні (прывітаньні; разьвітаньні; паведамленьні пра тое, што сказаць вам няма чаго; смайлікі, калі яны адзінае, што ўтрымоўвае паведамленьне, і г.д.);
7) злосны афтопік – паведамленьні наагул не па тэме. Тлумачэньне: калі абмяркоўваем фільм якога-небудзь рэжысэра, то падрабязнасьці біяграфіі самога рэжысэра актыўна абмяркоўваць лепей у тэме, якая прысьвечаная яму. Адначасова можна пісаць пра тое, што вам падабаюцца фільмы гэтага рэжысэра, і параўноўваць фільм, які абмяркоўваеце, з астатнімі яго працамі. Гэта значыць, якая-небудзь прывязка да тэмы мусіць быць.
8) парушэньне аўтарскіх праваў;
9.1) адкрытая й закрытая нецэнзурная лексыка ў нікнэймах, аватарах, подпісах, профілях;
9.2) адкрытая – ў паведамленьнях;
10) пісаць ГэТкІм ЧыНаМ;
11) трансьліт. ЗЬВЯРНІЦЕ ЎВАГУ: існуюць такія зьявы, як беларуская лацінка й украінская лацінка, і імі карыстацца можна (толькі імі, свае фантазыі на тэму забароненыя).
Прыклад беларускае лацініцы:  Ja pišu fanfiki ŭžo čatyry miesiacy – Я пішу фанфікі ўжо чатыры месяцы;
Прыклад украінскае лацініцы: Ja pyšu fanfiky wže čotyry misiaci - Я пишу фанфіки вже чотири місяці
12) залішняя эмацыянальнасьць. Гэта значыць, нешта падобнае: "Я толькі што прыехала!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!))))))))))))", "Чаму ж так не шанцуе...............(((((((((((((((((". Гэта проста нязручна чытаць. Таму просьба абмежавацца 3-4 аднолькавымі знакамі прыпынку запар;
13) занадта вялікі ці занадта маленькі памер тэкста. Стандартны памер тут – 10.
Занадта маленькі памер – усе, што менш за
10.
Занадта вялікі – усе, што больш за 20;
14) малюнкі дазволена ўстаўляць толькі ў мініятуры. Гэтая функцыя ёсьць на такіх хостынгах:
http://imageshack.us/
http://keep4u.ru/
http://www.radikal.ru/
http://www.pic-upload.de/

Пакараньне:
1. За парушэньне п. 4) і 8) адразу бан.
2. За парушэньне астатніх пунктаў адміністрацыя спачатку піша папярэджаньне, потым парушэньне і ўрэшце баніць.
3. Лаянка ў ніках, аватарах, подпісах і профілях выдаляе адміністрацыя й піша папярэджаньні ў АП.

Свае папярэджаньні можна ўбачыць у профілі ў разьдзеле "Дополнительно" – "Попередження/Папярэджаньні".

Калі вы дзесьці бачыце парушэньне правілаў, паведаміце мадэратару разьдзела (калі яго няма анлайн, то супэр-мадэратару ці адміністратару). Калі вас абразілі ў АП, зьвярніцеся да любога чалавека з адміністрацыі. Калі вас абразілі, і вы вырашылі адказаць тым самым, то вы таксама будзеце пакараныя.

II. Выкарыстаньне моваў:
1) украінская кірыліца й беларуская кірыліца (наркамаўка й тарашкевіца) дазволеныя па ўсім форуме. Гэта значыць, украінамоўны юзэр можа заходзіць у беларускамоўныя разьдзелы і там камэнтаваць, і наадварот. Калі карыстачы не зразумеюць адзін аднаго, можна перайсьці на расейскую мову.
2) беларуская лацінка ва ўкраінскіх разьдзелах і ўкраінская лацінка ў беларускіх ЗАБАРОНЕНЫЯ. Калі мовы адзін аднаго кірыліцай зразумець магчыма, то лацініца істотна абцяжарвае разуменьне, таму што ёю карыстаюцца ня ўсе.
3) Астатнія мовы без перакладу на беларускую ці ўкраінскую забароненыя. Памятайма, для чаго ствараўся форум ;)

Пакараньне:
Папярэджаньне --> Парушэньне --> Бан

ІІІ. Магчымасьці форума:

1. Стыль форума магчыма памяняць на больш зручны ў профілі, разьдзел "Оформление". Стылей шмат, таму пакуль прапаноўваем праверыць такія: Lisa, Mybb Amulet, Mybb Black Count, Mybb Browner, Quicktime, Vaka. Яшчэ там ёсьць афармленьні з анімэ Bleach, Naruto і Shaman King.

2. Аватары. Для ўсіх памеры аднолькавыя:
максымальныя шырыня й вышыня – 130 пікселяў;
максымальны памер – 32720 байтаў.

3. Подпісы. Для ўсіх памеры аднолькавыя:
максымальная даўжыня – 250 сымбаляў;
максымальная колькасьць радкоў – 3.

4. Статус. Пісаць у статусах што заўгодна, што не парушае правілаў, можа толькі адміністрацыя форума. Для карыстачоў існуюць рангі. Пакуль яныя такія:
Пачатковец/Початківець – ад 0 да 29 паведамленьняў
Актівний учасник/Актыўны ўдзельнік – ад 30 да + ∞
Калі толькі адміністрацыя прыдумае штосьці цікавае, яна памяняе рангі.

5. Дзейнічае так званая "Сыстэма адносінаў". Гэта значыць, удзельнікі могуць выяўляць свае адносіны да іншага ўдзельніка ці поста.
1) Вынік атрымліваецца з сумы плюсаў і мінусаў.
2) Цягам 24 гадзінаў можна ацаніць ня больш як 3 карыстачы.
3) Адзін юзэр можа быць ацэнены іншымі юзэрамі ня больш як 3 разы за 24 гадзіны.

6. На форуме дзейнічае сыстэма запрашэньняў: вы можаце запрасіць сяброў са сьпіса кантактаў сэрвісаў, якія паданыя ў профілі ў разьдзеле "Приглашения".
Па вашых запрашэньнях можа зарэгістравацца бясконцы лік карыстачоў.

7. Доступ да разьдзелаў, магчымасьць камэнтаваньня.

1) Некаторыя разьдзелы ("Про нас/Пра нас" і "Конкурси/Конкурсы") даступныя толькі карыстачам, якія набралі 10 і болей паведамленьняў у іншых тэмах, і зарэгістраваным на форуме ня менш як 1 дзень. Гэта зроблена для таго каб абмежаваць доступ да асабістай інфармацыі іншых карыстачоў.

2) Разьдзелы катэгорыі "Творчасьць" даступныя для чытаньня, камэнтаваньня й стварэньня тэмаў усім зарэгістраваным ўдзельнікам і гасьцям. ПАМЯТАЙЦЕ, што форумы ўтрымоўваюць матэрыялы гомасэксуальнага характару й матэрыялы 18+.

3) Усе астатнія разьдзелы даступныя для ЧЫТАНЬНЯ ўсім і для КАМЭНТАВАНЬНЯ й СТВАРЭНЬНЯ ТЭМАЎ усім зарэгістраваным юзэрам.