Што такое фанфікі
Фанфік (таксама фэнфік; ад ангельскага "fan" — прыхільнік і "fiction" — мастацкая літаратура) - разнавіднасьць творчасьці прыхільнікаў папулярных твораў мастацтва (так званага фан-арту ў шырокім сэньсе гэтага слова), вытворны літаратурны твор, заснаваны на якім-небудзь арыгінальным творы (як правіла, літаратурным ці кінэматаграфічным), які выкарыстоўвае яго ідэі сюжэту й (або) пэрсанажаў.
Фанфік можа ўяўляць сабой працяг, перадгісторыю, пародыю, "альтэрнатыўны сусьвет", красовэр ("перапляценьне" некалькіх твораў), і гэтак далей.
Іншы варыянт вызначэньня: фанфік - жанр масавай літаратуры, створанай па матывах мастацкага твора фанатам гэтага твора, які не перасьледуе камэрцыйных мэтаў, для чытаньня іншымі фанатамі.
Афармленьне
Часта тэкст фанфіка папярэднічаецца шапкай, якая інфармуе пра зьмест твора й яго стваральнікаў:
Аўтар (імя або нік стваральніка) — той, хто напісаў твор.
Перакладнік (імя або нік перакладніка) — графа выкарыстоўваецца толькі для перакладзеных фанфікаў.
Бэта (Бэта-рыдэр, часам гама, гама-рыдэр) — імёны або нікі людзей, якія рэдагавалі або дапамагалі рэдагаваць тэкст аўтара. Пры гэтым бэта рэдагуе памылкі артаграфічныя, пунктуацыйныя і г. д., а гама рэдагуе памылкі ў сцэнары.
Назва - назва твора.
Дысклэймэр (па-ангельску disclaimer) — папярэджаньне, у якім аўтар паведамляе чытачам (і ў асаблівасьці праваўладальніку), што фанфік, аб якім ідзе гаворка, быў створаны ня з мэтай выманьня прыбытку, і паказвае, каму менавіта належаць правы на выкарыстаных пэрсанажаў .
Папярэджаньне, або "ворнінг" (па-ангельску warning) — папярэджаньні пра зьмест фанфіка, калі ёсьць магчымасьць узьнікненьня па якой-небудзь прычыне непрыманьня ў чытачоў (слэш, OOC, AU, нецэнзурная лексыка й таму падобнае).
Рэйтынг (па-ангельску rating) — нефармальная сыстэма азначэньняў, прынятая аўтарамі фанфікаў для таго, каб даць чытачу папярэдняе ўяўленьне пра тое, чаго чакаць, а таксама пра тое, наколькі зьмест фанфіка прыдатна для пэўных узроставых груп. Рэйтынгі заснаваныя на шкале амэрыканскай кінаасацыяцыі. Сыстэма рэйтынгаў і крытэрыі іх выкарыстаньня ў розных супольнасьцях могуць некалькі адрозьнівацца. Звычайна выкарыстоўваецца наступная шкала (па нарастальнай):
G (General) — фанфікі, якія можна чытаць каму заўгодна.
PG (Parental Guidance) — можна чытаць з бацькоўскага дазволу дзецям да дванаццаці год.
PG-13 — могуць чытаць з бацькоўскага дазволу дзеці старэйшыя за трынаццаць год.
R (Restricted) — фанфікі, у якіх прысутнічаюць сэкс і гвалт, нецэнзурная лексыка.
NC-17 (No Children) — нельга чытаць дзецям. Графічнае апісаньне сэксу й /або гвалту, розныя пэрвэрсыі. Эквівалентны пазначэньню Х у кіно.</li>
Часам сустракаюцца абазначэньні PG-15 або NC-21 (па аналёгіі з PG-13 або NC-17 адпаведна. Яны выпадаюць з прынятага сьпісу. </ol>
Пэйрынг (па-ангельску pairing) — графа звычайна выкарыстоўваецца для любоўных жанраў фанфіка, якія апісваюць рамантычныя й сэксуальныя адносіны. Гэты радок у шапцы дазваляе вызначыць, якія пэрсанажы ўцягнутыя ў такія адносіны. Пары запісваюцца праз касую рысу — слэш (Першы пэрсанаж/Другі пэрсанаж), звычайна ініцыятар адносін (альбо актыўны партнэр) пішацца першым. У жаргоне фэндому звычайна ёсьць словы, якія абазначаюць вядомыя пэйрынгі.
Жанр — пазнака аб агульным настроі фанфіка.
Апісаньне (па-ангельску summary) — кароткае апісаньне фанфіка, анатацыя.
Пазнакі, Прысьвячэньне, Падзякі — іншыя адзнакі аўтара.
Зрэдку ў "шапцы" ёсьць графа "Пэрсанажы" (Involving) - сьпіс усіх герояў, што задзейнічаны ў тэксьце.
Віды фанфікаў
Літаратурныя фанфікі, як і любыя іншыя літаратурныя творы, могуць быць прадстаўленыя ў выглядзе апавяданьняў, аповесьцяў, раманаў, вершаў, п'ес. Нельга сказаць, што ёсьць нейкая агульнапрынятая клясыфікацыя фанфікаў. Але фанфікі дзеляць на катэгорыі па розных прыкметах, напрыклад:
Па наяўнасьці ў сюжэце любоўнай лініі:
Джэн (ад ангель. General audience) — любоўная лінія адсутнічае ці малазначная, "проста прыгоды". Тэрмін зьявіўся са скарочанага "general audience" — любая аўдыторыя — й падымаецца да сыстэмы рэйтынгаў, прынятых у кіно.
Гет (ад "гетэрасэксуальны") — любоўная лінія вызначальная, апісваюцца адносіны паміж разнаполымі героямі.
Слэш (ад ангель. Slash — значок касой рысы) — фанфік, у якім прысутнічаюць рамантычныя й сэксуальныя адносіны паміж прадстаўнікамі аднаго полу; фанфік, які зьмяшчае апісаньні або згадкі аб гомасэксуальных паводзінах або пачуцьцях. Паводле легенды, тэрмін адбыўся ад звычаю аб'ядноўваць пэрсанажаў нахільнай рысай (слэшам) у графе "Пэйрынг".
Фэм-слэш (па-ангельску Fem-slash) — фанфік, у якім апісаныя рамантычныя й/ці сэксуальныя адносіны паміж жаночымі пэрсанажамі.
Па адпаведнасьці рэаліям сьвету арыгінала:</li></ul>
AU (ад ангель. Alternative Universal) — ёсьць значныя разыходжаньні або нават супярэчнасьці са сьветам арыгінала.
Не-AU (ня маюць спэцыяльнага жарганізму) — разыходжаньняў са сьветам арыгінала няма, або яны спрэчныя альбо малазначныя.
Па адпаведнасьці характару герояў фанфікаў іх характары ў арыгінале:
OOC (ад ангель. Out Of Character) — ёсьць значныя разыходжаньні або нават супярэчнасьці з характарам ў арыгінальным творы.
IC (ад ангель. In Character) — разыходжаньняў з характарамі герояў у арыгінале няма, або яны спрэчныя альбо малазначныя.
Па спосабу стварэньня:
Звычайны фанфік (ня мае спэцыяльнага жарганізму).
"Round robin" і сумежная зь ім "ралёўка" — фанфік, які быў створаны групай аўтараў, кожны зь якіх па чарзе піша свой кавалачак. Як правіла, яны адрозьніваюцца рэзкім пераходам паміж часткамі й няўзгодненасьцю стылю.
Сонгфік (па-ангельску song-fic) — фанфік, у якім цытуецца якая-небудзь песьня (ня аўтарства стваральніка фанфіка).
Красовэр (па-ангельску crossover) — фанфік, у якім выкарыстоўваюцца рэаліі некалькіх фэндомаў адначасова.
Па адпаведнасьці агульнаму азначэньню:
Уласны фанфік (ня мае спэцыяльнага жарганізму).
RPF (па-ангельску Real Person Fiction) — героямі дадзеных твораў зьяўляюцца людзі, якія існуюць рэальна; як правіла, знакамітасьці. Хоць RPF не падыходзіць пад строгае вызначэньне фанфіка (выкарыстоўваюцца ня выдуманыя пэрсанажы), але па ўсіх астатніх прыкметах ім зьяўляецца. Адзін з найбольш спрэчных з пункту гледжаньня маралі й законнасьці відаў фанфікшана.
RPS (па-ангельску Real Person Slash) — апісваюцца гомасэксуальныя адносіны паміж рэальнымі людзьмі, якія не заяўлялі адкрыта аб сваёй гомасэксуальнай арыентацыі.
Прафанфік (па-ангельску profic) — прафэсыйныя мастацкія творы, у якіх розныя аўтары апісваюць прыгоды герояў у сьвеце, створаным кімсьці іншым. Прафанфікі пішуцца з мэтай выманьня прыбытку, прадаюцца ў кнігарнях і супрацьпастаўляюцца фанфікшану. У якасьці прыкладу можна прывесьці кніжныя сэрыі па Сусьвеце "Dragonlance", "Star Wars", "Warhammer", або любы іншы камэрцыйна пасьпяховым сусьвеце, аўтары якога дапускаюць франчайзінг. Як і RPF, не адказвае строгаму азначэньню "фанфік", але дэ-факта ім зьяўляецца.
Філк (Filk) — фанфік у выглядзе песьні.
Па наяўнасьці пэрсанажаў, прыдуманых аўтарам фанфіка:
Фанфік толькі з пэрсанажамі зыходнага твора (ня мае спэцыяльнага жарганізму).
OC (ад ангель. Original Character), Арыгінальны пэрсанаж — пэрсанаж, прыдуманы аўтарам фанфіка.
OFC (ад ангель. Original Female Character), Арыгінальны Жаночы Пэрсанаж. Часта, але не заўсёды, ператвараецца ў Мэры Сью.
OMC (ад ангель. Original Male Character), Арыгінальны Мужчынскі Пэрсанаж. Часта, але не заўсёды, ператвараецца ў Марты Ст'ю.
Упісаньне (па-ангельску Self-insertation) — так называюць выпадкі, калі аўтар тым ці іншым чынам «упісвае» сябе ў кантэкст свайго фанфіка. Не абавязкова Мэры Сью або Марты Ст'ю, але блізкая зьява.
Мэры Сью (па-ангельску Mary Sue) — арыгінальны пэрсанаж, паводле агульнага меркаваньня, які зьяўляецца ўвасабленьнем альбо самога аўтара, альбо той, якой аўтар хацела б быць (зьява ўласьціва толькі жаночым фанфікам). Мэры Сью звычайна страшэнна прыгожыя й неапісальна разумныя. Як правіла, у іх вельмі незвычайны колер вачэй і валасоў, складанае імя, якое гучыць меладычна, бурнае мінулае і звышнатуральныя здольнасьці. Звычайна яны зьяўляюцца, засланяюць усіх іншых герояў, кладуцца ў ложак з героямі канону, прывабнымі для аўтара, а затым ратуюць сьвет. Усьлед за выратаваньнем сьвету яны альбо выходзяць за кананічнага героя замуж, альбо гінуць гераічнай сьмерцю. Мэры Сью зьяўляецца грэблівым вызначэньнем. Зьява ўласьціва ня толькі фанфікам, хоць вызначэньне зьявілася для гераінь менавіта фанфікшана, - некаторыя літаратурныя гераіні жанчын-аўтараў па ўсіх прыкметах падыходзяць пад вызначэньне Мэры Сью. Гераіня, якая зьявілася як Мэры Сью, можа ў рэдкіх выпадках стаць паўнапраўным OFC.
Марты Ст'ю (па-ангельску Marty Stu) або Морыс Ст'ю (Maurice Stu) (магчымыя любыя мужчынскія імёны: Герт, Мэт, варыяцыі прозьвішчаў — Сью і Ст'ю, — мужчынскі варыянт Мэры Сью. Зьяўляецца затым, каб зачараваць гераіню. Сустракаецца некалькі радзей сярэдняй Мэры Сью. Сустракаюцца гетэра- й гомасэксуальныя Марты Сью (апошнія ў слэш-фіках).
Жанры
Фанфікі зь любоўнай лініяй звычайна дзеляцца па так званым «жанрам», відаў якіх даволі шмат. У прынцыпе, шматлікія «жанры» могуць быць уласьцівыя й джэну. Словы «жанр» у такім выпадку выкарыстоўваецца некалькі вольна, маецца на ўвазе агульны «настрой» фанфіка й некаторых сюжэтных характарыстык. Дзяленьне вельмі ўмоўна.
Агульныя жанры:
Экшан, Экшн (Action) — фанфік з дынамічным сюжэтам, шмат дзеяньняў, мала загадак і адносін герояў.
Гумар (Humour) — гумарыстычны фанфік.
Пародыя (Parody) — пародыя на арыгінальны твор.
Дарк або Даркфік (Dark, Darkfic) — аповяд зь вялікай колькасьцю сьмерцяў і жорсткасьцяў.
Дэтфікі (Deathfic) — фанфікі, у якім адзін або некалькі герояў паміраюць.
ПОВ, POV (Point of view) — кропка гледжаньня, апавяданьне ад першай асобы аднаго з герояў.
Смарм (Smarm) — фанфікі, у якім адзін пэрсанаж дае зразумець словам ці ўчынкам, як важнае для яго сяброўства (без намёку на рамантычныя ці сэксуальныя адносіны) зь іншым пэрсанажам.
Любоўныя жанры:
Рамантыка (Romance) — фанфікі аб далікатных і рамантычных адносінах. Як правіла, маюць шчасьлівы канец.
Драма (Drama) — рамантычная гісторыя з сумным фіналам.
Ангст (Angst) — гэта моцныя перажываньні: фізічныя, але часьцей духоўныя пакуты пэрсанажа. У фанфіку прысутнічаюць дэпрэсіўныя матывы й нейкія драматычныя падзеі.
Флаф (Fluff) — гэта цёплыя, нічым не азмрочаныя адносіны паміж пэрсанажамі.
Хёрт/камфорт (Hurt /сomfort) — фанфікі, у якіх адзін пэрсанаж так ці інакш пакутуе, а іншы прыходзіць яму ці ёй на дапамогу.</li>
ER (Established Relationship) — усталяваныя адносіны паміж героямі.
ПВП, PWP (Porn without Plot — даслоўна: парнаграфія безь сюжэту; або Plot, what Plot? — даслоўна: Сюжэт? Які сюжэт?) - Бесьсюжэтнае порна, немудрагелісты мінімальны сюжэт, дзе асноўны ўпор робіцца на пасьцельныя сцэны.
У фанфіку на сэксуальную тэму звычайна прысутнічаюць асаблівыя "паметкі", напрыклад:
Ваніль (Vanilla) — пазначае фанфікі, якія апісваюць сэксуальныя адносіны бяз BDSM (выкарыстоўваецца ў суполках, дзе асноўная маса падобных фанфікаў выкарыстоўвае садамазахісцкія матывы).
Грэйпфрут (Grapefruit) — пазначае фанфікі, у якіх прысутнічае гвалт або прымус да сэксуальнага акту. Паводле легенды, вызначэньне адбылося ад «g-rape-fruit».
Хатняя дысцыпліна (Domestic discipline) — пазначае фанфікі, у якім прысутнічаюць цялесныя пакараньні. Як правіла, у такіх фанфіках адзін з сэксуальных партнёраў зьбівае іншага, калі той (тая) робіць нешта няправільна. Часам скарачаецца да DD. Гэта ня тое ж, што BDSM, хоць абедзьве катэгорыі цесна зьвязаныя.
Фіранкавая гісторыя (Curtain story) — аповяд, як правіла, слэш, у якім пара паводзіць сябе перабольшана па-хатняму: напрыклад, адпраўляецца ў магазін купляць мяккую мэблю.
Кінк (Kink) — (ад ангельскага "дзівацтва, ненармальнасць, адхіленьне") і сквік (Squick) - паходзіць ад выразаў "someone else's kink" ("зь дзівацтвамі") і "іcky" ("непрыемны"). Маюць блізкія значэньні — пазнака пра тое, што нешта ў фанфіку можа шакаваць чытача.
Лімон (Lemon) - насычаны эратычны зьмест. Адпавядае рэйтынгу NC-17.
UST (Unresolved Sexual Tension) — "Нявырашанае сэксуальнае напружаньне" — героі адчуваюць цягу адзін да аднаго, але па якіх-небудзь прычынах ня ўступаюць у сэксуальны кантакт або нават у адкрытае рамантычнае ўзаемадзеяньне.
Памер (форма) фанфіка
Максі (Maxі) — вялікі фанфік. Памер часта перавышае сярэдні раман. Прыкладна ад 70 машынапісных старонак.
Мідзі (Midi) — сярэдні фанфік. Прыкладны памер ад 20 да 70 машынапісных старонак.
Міні (Mіni) — маленькі фанфік. Памер ад адной машынапіснай старонкі да 20.
Драбл (Drabble) — урывак. Часта проста сцэна, замалёўка, апісаньне пэрсанажа. Часам пад драблам маюць на ўвазе кароткую (ў сто слоў) гісторыю, якая мае двайны падтэкст і/або нечаканы канец.
Віньетка (Vignette) — вельмі кароткая гісторыя, якая ўключае ў сябе нейкую адну думку (апісаньне пачуцьцяў, унутраны маналёг, невялікую падзею).
Фанфіклет (Ficlet) — кароткі адначасткавы фанфік.
Сэрыі фанфіка
Звычайныя літаратурныя тэрміны ўжываюцца й для фанфікшана.
Дылогія (Ambilogy) — сэрыя з двух фанфікаў; як правіла, два максі-фанфіка.
Трылёгія (Trilogy of novels) — сэрыя з трох фанфікаў.
Сыквэл (Sequel) — працяг фанфіка/апавяданьня й т.п.
Прыквэл — апісаньне падзей, якія здарыліся з героямі да падзей іншага фанфіка.
Крыніца.
Перакладзена не даслоўна.
Перакладнік: MG-Emji
Рэдактар: blackst666
Выбачце, калі ласка, за магчымыя памылкі.