Правілы афармленьня фанфікаў

1. Кожнаму фіку – па тэме! Выключэньнем могуць быць сэрыі драблаў ці іншых фікаў.

2. У назве неабходна ўказваць:
1) фандом у квадратных скобках;
2) назву;
3) пэйрынг праз "/" (ці слова multiple) ці цэнтральныя пэрсанажы праз ";" у круглых скобках;
4) рэйтынг;
5) жанр у фігурных скобках.

Назва фандома на японскай (рамадзі), ці на ангельскай, ці на іншай мове арыгінала. Без абрэвіятур.
Назва й пэйрынг на любой мове.
Рэйтынг і жанр – на ангельскай.

Прыклады (узятыя з галавы, любыя супадзеньні выпадковыя):
Джэн:
[Axis Powers Hetalia] Опіумные войны (Кітай; Англія) PG-13 {humor}
Слэш:
[Weiss Kreuz] Романтика у Шварц (Кроуфорд/Шульдих) NC-17 {romance}
Фэм-слэш:
[Supernatural] Haven + Hell (Anna/Rubi) R {drama}
Гет:
[Code Geass] Die Nacht (Lelouh/C.C.) PG {angst} 
Без знакаў прыпынку.

Астатнее можна паглядзець у шапцы фіка.

3. Шапка фіка абавязковая. Пункты, якія запаўняюць толькі ў пэўных выпадках, пазначаныя зорачкай *

Наркамаўка:
Назва:
Аўтар:
*Бэта:
*Перакладнік:
*Дазвол аўтара:
Атрыманы
Фэндом:
Персанажы/Пэйрынг:
Рэйтынг:
Жанр:
Памер:
*Папярэджанні:
*Ад аўтара:
Дысклэймер:
Правы разьмяшчэння і публікацыі:
Статус:

Клясычны правапіс:
Назва:
Аўтар:
* Бэта:
* Перакладнік:
* Дазвол аўтара:
Атрыманы
Фэндом:
Пэрсанажы/Пэйрынг:
Рэйтынг:
Жанр:
Памер:
* Папярэджаньні:
* Ад аўтара:
Дысклэймэр:
Правы разьмяшчэньня й публікацыі:
Статус:

Łacinka:
Nazva:
Aŭtar:
* Beta:
* Pierakładnik:
* Dazvoł Aŭtara:
Atrymany
Fendom:
Persanažy/Pejrynh:
Rejtynh:
Žanr:
Pamier:
* Papiaredžańni:
* Ad aŭtara:
Dyskłejmer:
Pravy raźmiaščeńnia j publikacyji:
Status:

Запаўненьне ўсіх пунктаў магчымае на любой мове. Але перавага аддаецца ангельскай у пунктах "Жанр" і "Рэйтынг" і беларускай у астатніх.

Фанфікі можна інфарматыўна камэнтаваць і карэктна крытыкаваць.
Гэта значыць, камэнтары накшталт:
1) "Як файна!"
"Ваў! Пішы яшчэ!"
"А мне падабаецца!"
"А мне не спадабалася."
2) "Аўтар, не набліжайся да клавіятуры!"
"Вам проціпаказана пісаць."
"Вашая творчасьць – лайно."
ЗАБАРОНЕНЫЯ. Першыя прыраўноўваюцца да флуду і выдаляюцца, другія – да абразы і выдаляюцца (зарэгістраваныя юзэры караюцца паводле правілаў форума).
Гэта значыць, ваш камэнтар мусіць утрымоўваць мінімум адзін сказ, у якім мусіць быць сэнс і ня мусіць быць негатыву да аўтара.