Правілы афармленьня арыджыналаў
1. Кожнаму арыджу – па тэме! Выключэньнем могуць стаць сэрыі арыджаў.
2. У назве тэмы ўказваць:
1) назву;
2) пэйрынг праз "/" (ці слова multiple) ці цэнтральныя пэрсанажы праз ";" у круглых скобках;
3) рэйтынг;
4) жанр у фігурных скобках.
Назва й пэйрынг на любой мове.
Рэйтынг і жанр – на ангельскай.
Прыклады (узятыя з галавы, любыя супадзеньні выпадковыя):
Джэн:
Полёт у космас (Павал; Аляксандр; Міхась) PG {action}
Слэш:
После рюмки водки (Коля/Дима) NC-17 {PWP}
Фэм-слэш:
Pleasant meeting (Jane/Kate) PG-13 {hurt/comfort}
Гет:
Die Blume (Harry/Mary) PG {romance}
Без знакаў прыпынку.
Астатнее можна паглядзець у шапцы фіка.
3. Шапка абавязковая. Пункты, якія запаўняюць толькі ў пэўных выпадках, пазначаныя зорачкай *
Наркамаўка:
Назва:
Аўтар:
*Бэта:
*Перакладнік:
*Дазвол аўтара: Атрыманы
Персанажы/Пэйрынг:
Рэйтынг:
Жанр:
Памер:
*Папярэджанні:
*Ад аўтара:
Дысклэймер:
Правы разьмяшчэння і публікацыі:
Статус:
Клясычны правапіс:
Назва:
Аўтар:
* Бэта:
* Перакладнік:
* Дазвол аўтара: Атрыманы
Пэрсанажы/Пэйрынг:
Рэйтынг:
Жанр:
Памер:
* Папярэджаньні:
* Ад аўтара:
Дысклэймэр:
Правы разьмяшчэньня й публікацыі:
Статус:
Łacinka:
Nazva:
Aŭtar:
* Beta:
* Pierakładnik:
* Dazvoł Aŭtara: Atrymany
Persanažy/Pejrynh:
Rejtynh:
Žanr:
Pamier:
* Papiaredžańni:
* Ad aŭtara:
Dyskłejmer:
Pravy raźmiaščeńnia j publikacyji:
Status:
Запаўненьне ўсіх пунктаў магчымае на любой мове. Але перавага аддаецца ангельскай у пунктах "Жанр" і "Рэйтынг" і беларускай у астатніх.
Арыджыналы можна інфарматыўна камэнтаваць і карэктна крытыкаваць.
Гэта значыць, камэнтары накшталт:
1) "Як файна!"
"Ваў! Пішы яшчэ!"
"А мне падабаецца!"
"А мне не спадабалася."
2) "Аўтар, не набліжайся да клавіятуры!"
"Вам проціпаказана пісаць."
"Вашая творчасьць – лайно."
ЗАБАРОНЕНЫЯ. Першыя прыраўноўваюцца да флуду і выдаляюцца, другія – да абразы і выдаляюцца (зарэгістраваныя юзэры караюцца паводле правілаў форума).
Гэта значыць, ваш камэнтар мусіць утрымоўваць мінімум адзін сказ, у якім мусіць быць сэнс і ня мусіць быць негатыву да аўтара.