Правілы афармленьня тэмаў

У гэтым разьдзеле можна выкладваць любую графіку, таму, каб было зручна шукаць патрэбныя тэмы

1) для кожнага віду творчасьці варта ствараць асобную тэму. Гэта значыць:
Аватары Nickname
Малюнкі Nickname
Юзэрбары Nickname

2) ня варта ствараць агульную тэму "Творчасьць Nickname", таму што юзэру, які захоча паглядзець на, напрыклад, аватары, будзе нязручна шукаць тое, што ён хоча.

Графіку можна інфарматыўна камэнтаваць і карэктна крытыкаваць.
Гэта значыць, камэнтары накшталт:
1) "Як файна!"
"Ваў! Малюй яшчэ!"
"А мне падабаецца!"
"А мне не спадабалася."
2) "Аўтар, не набліжайся да клавіятуры!"
"Вам проціпаказана маляваць."
"Вашая творчасьць – лайно."
ЗАБАРОНЕНЫЯ. Першыя прыраўноўваюцца да флуду і выдаляюцца, другія – да абразы і выдаляюцца (зарэгістраваныя юзэры караюцца паводле правілаў форума).
Гэта значыць, ваш камэнтар мусіць утрымоўваць мінімум адзін сказ, у якім мусіць быць сэнс і ня мусіць быць негатыву да аўтара.