Правілы афармленьня вершаў
У гэтым разьдзеле правілы зусім простыя:
1) кожны аўтар можа стварыць толькі адну тэму для сваёй творчасьці;
2) тэму афармляць паводле гэтага прыклада:
Вершы Nickname.
Вершы можна інфарматыўна камэнтаваць і карэктна крытыкаваць.
Гэта значыць, камэнтары накшталт:
1) "Як файна!"
"Ваў! Пішы яшчэ!"
"А мне падабаецца!"
"А мне не спадабалася."
2) "Аўтар, не набліжайся да клавіятуры!"
"Вам проціпаказана пісаць."
"Вашая творчасьць – лайно."
ЗАБАРОНЕНЫЯ. Першыя прыраўноўваюцца да флуду і выдаляюцца, другія – да абразы і выдаляюцца (зарэгістраваныя юзэры караюцца паводле правілаў форума).
Гэта значыць, ваш камэнтар мусіць утрымоўваць мінімум адзін сказ, у якім мусіць быць сэнс і ня мусіць быць негатыву да аўтара.